Хадзем наперад да...

Юджин Смит
На левым беразе
спаткання
Час не чакае
час ідзе
Ён кліча нас
ісці наперад
І мы ідзем
за ім ўслед
Чакай
я хуценька вярнуся
Ўжо ноч не ноч
а проста цень
Чакай
я зноўкі паспрабую
Прайсці
скрозь белы дым
падзей
Мне да цябе
не дакрануцца
Самота ўранку
неба п'е
Ужо зіма
пара пакуты
пара
неверагодных змен
Я зноўкі зараз
паспрабую
Але цябе
няма нідзе
На левым беразе
спаткання
Заўсёды ноч
Ніколі дзень

07.12.2010