Колькi год табе, дзiця

Мерха
    Колькі год табе, дзіця,
    дзе згубіў свае прыцэлы?
    Бачыш, лётае буцян,
    полымя хатынку з’ела.
    Птушку шкода. Але як
    дзеткам  той хатынкі жыці,
    іх бацькоў у адзін каяк
    палажылі  ў чорным жыце.
    Дваццаць першы на дварэ.
    Уздож былых  дарог разоры
    экскаватарам арэ,
    засыпае самых розных,
    і старых, і маладых,
    бескарысных, безназоўных…
    Дзень смуродам бье пад дых,
    вечар смерццю лье па зонах…

    Колькі ж год табе, дзіця,
    хто ты,
    звер ці небарака…
    Воч не выклюе буцян,
    бо не дасць яму сабака.

 
    26.09.2014