Вечны агонь. Дзеду

Людмила Воронова Супрун
Каля помніка ветэранам…ці
Вечны агонь.
(Прысвячаецца светлай памяці
загінуўшым у ВАВ і майму дзеду
Чэчату Васілю Філіпавічу,
які пахаваны ў брацкай магіле савецкіх воінаў
мемарыяльнага комплексу г. Азёрска Калінінскадскай вобласці)

http://www.prussia39.ru/memory/immort_fgr.php?fgid=2336

http://www.obd-memorial.ru/html/info.htm?id=56076674

http://www.prussia39.ru/memory/warrior.php?wid=89573

Каля помніка ветэранам
Палымнее агеньчык вечны,
Крываточыцца болем ранаў,
Сагравае цяплом сардэчным.

І пытае дзяўчынка ў дзеда:
 - Чаму ён пад дажджом не тухне,
І чаму тут так многа кветак,
Сярод восеньскіх лісцяў жухлых?

Уздыхнуўшы, стары заплакаў
І сумотна нахмурыў бровы:
- Гэты помнік - палеглых якар,
За Радзіму ў час суровы…

- Растлумач, што за якар, дзеду?
Караблёў тут няма і мора…
- Гэта - памяць, яе не зведаць,
Незабыўная сведка гора…

Яна ў суме гранітных плітаў,
У вянках, у агні і ў кветках...
І ў надпісах "Не забыты..."
Падрасцеш, тады поймеш, дзетка.

Паглядзі на агеньчык вечны,
Яна ім запаветы піша,
Не знікае ні ўдзень, ні ўвечар,
Супраць бедаў вайны афіша...

Па праспекце, насустрач веку,
Крочаць разам дзяўчо і воін,
Што шукаюць ад войнаў лекі
У незгасальным агні героям…

Мінск, 08.11.2014г.http://www.stihi.ru/2016/07/03/7983

Фото интернет.(www.prussia39.ru) Спасибо огромное ребятам за информацию.
Мемориальный комплекс на братской могиле советских воинов, в которой похоронен и мой дед.
Калининградская область, г.Озерск, пл.Победы.