Европатия

Владимир Казак
Жнiвень. Вечар. Край балотны.
"Захад" сонцам у вочы кпіць.
Пра жыццё ў багне роднай,
спрэчка шпаркая кіпіць.

Апалонік кажа жвавы:
"Ну якія нашы справы?
Тут жыцце, як у калгасе,
па былым савецкім часе.
А за рэчкай пачастунак-
"Эўрапейскі накірунак!"

"Што вам муліць, немаўляты?
-мовіць жаба - хопіць ныць!
Хай жывем мы небагата -
абы не было вайны."

Мудрагелістыя словы
сыпяць быццам бы гарох
і прыходзяць да высновы,
(нават, не лічы да трох)-
Досыць жабкі ладзіць спрэчку!
Скочам хуценька за рэчку.
Там жыццё лепш за ласунак -
"Эўрапейскі накірунак!"

Мо тутэйшым так і трэба ?
Век скакаць за лустай хлеба...