Падары мяне радасці -
Вераснёвай спакусніцы!
Павуцінкі завіліся
у тваіх валасах
Пацалункамі сталасці...
Мне на плечы апусцяцца
(крылы?) рукі, якія без прысудаў-пасад
Цалаваць.
У шалёнстве
Забытай-адрынутай
Мне б паверыць, не болей,
ў суцішаны ўздых.
Колькі складачак лёсу
ў далоні пакінута,
Толькі вуснамі
болю
Не вымаліць іх.
Толькі час пацалуе,
І зёлкамі-вуснамі
Супакоіць жывую,
Любімую плоць.
Дзе маршчынкі зімуюць,
Здабыты, спакусны Мой,
Мне пяшчоту даруе
Адзіны Гасподзь. (студзень 20-14)