Вусны Твае...

Вета Шеина
Вольны пераклад верша "Usta Twe ..." Ежы Ліберта  на беларускую мову з дапамогай Rene Koelblen.


***
Вусны Твае, якія вечар да маіх схіляе,
Цалуючы, знаходжу дно майго кахання
І, як спалоханыя птушкі, брамы зрэнак маіх
У касцёлах вачэй Тваіх гнязда ўюць свае.

Сэрца Твае, якое ладанам адурманьвае,
Каханне мае пылае, укрыжавана, як ружа.
Над маім сэрцам - Твае - купалам і вяршыняю
Ўзыходзіць у ноч зоркамі, у дзень - тканінай блакітнай.

З бліскучай палітры, бяручы фарбы ўсе,
У блакіт замыкаю, у зоркі - Твае вочы чыстыя
І найпрыгажэйшым колерам укруг вуснаў Тваіх блукаю -
Вуснамі - ня ведаючы, каханне знайду ці жаданне.