Летуценнае

Татьяна Фурсова -Павловец
Як легка неба дыхае над дахам,
Ноч працягнула мне свае крыло.
Гляджу у акно, i  cэрца, быццам птаха,
Iмкнецца у вырай, на душы святло.

Лiхтар жыццевы сэрца абдымае,
Усе ва мне спявае для цябе.
 I  б'ецца думка, чыстая, жывая.
- Бывай,  - крычу самоце  i  журбе.