Трушком бягуць кураняты
Да сядзібы-хаты.
Будзе вам пашана:
Пасыплю зярна,
Ці дробнй сечкі.
Каб дужэлі плечкі,
І мяккі тваражок,
Ці булкі белай ражок,
Ці яйка залатое,
Ці зярно любое:
Пшаніцу,жыта,
Трацікале нібыта.
Што?Што?Што за шторм?
То клююць камбікорм.
Стук-перастук - усе.
Азбука Марзэ!
Яшчэ хлеба наце.
Ды не бегайце па хаце!
Дамавік-хатнік,
Вядзі іх у куратнік.
Вось цяпер парадак,
Наце шчэ аладак.
Што няма квахтухі,
Дык не вяду і вухам.
Замяню я лоўка
Квахтуху саломкай,
А як місу напоўніш,-
У ядзе не дагоніш.
Сонейка-брацейка,
Абагрэй кураняцейка,
Нібы хустай,
Цяплом яго ахутай.
А я - цёплым катушком,
Бы з аўчыны кажушком.
Прыг-скок з седала,
Ужо і паснедала,
Як бачыш,уся
Курыная радня.
Гадзіне а шостай
Ужо і на шастку.
Падрастай,ко-ко!
І ку-ка-рэ-ку!