Снег апранае сад

Вершы
Снег – гэта проста снег,
"Не" – гэта проста "не".
Я ад кахання збег:
Боль – тое, што ўва мне.

Смех спараджае смех,
Страх – гэта проста страх.
Дым маладых уцех –
Крыж на сямі вятрах.

Цуд – спалучэнне з'яў,
Лёс – неабходнасць жыць.
Я ад кахання ўзяў
Боль – ён лістом дрыжыць.

Яд – гэта шлях назад,
Ключ ад дзвярэй адзін.
Снег апранае сад
У белізну прасцін.

09.01.2015