Поле

Владимир Гайдук
       Поле 


Люблю цябе за васілёк,
Што схову мае ў жыце,
За сум абветраных дарог,
Што ў сэрцы маім выцвіў;
За небасхілаў глыбіню,
Што п’юць тваё раздолле.
З табою шчыра я пяю
За вескай,маё поле.
Лаўлю сябе не раз на тым,
Што згадкамі багата .
Спатканне мроім я і ты,
І гэты момант-свята.
Люблю цябе за звон касы,
За гул руплівы жніўня,
За узор з’аранай паласы,
Пад цёплым летнім ліўнем.
Люблю цябе,калі ў снапах,
Калі ляжыш пад снегам,
Бо ты зялёнае ў снах,
Пад жаўруковую напеўнасць.