Гарачае лета 2014

Галина Харитоненко Анкута
Спякоцце небывалае стаiць,
Такога не было, кажуць, сто год.
Трава ад сонца жухне i гарыць,
Не помнiць лета гэткага народ.

У вёсцы нiбы вымерла жыццё,
Схавалiся ўсе недзе, нават кот:
Хто ў склеп залез, а хто да рэчкi ўцёк –
Даўно ў нас не было такiх спякот!

Экватар перабраўся у Беларусь?
Цi  сонца пераехала блiжэй?
Пазбаў нас, Божа, ад такiх спакус,
Нам клiмат беларускi  даражэй!

Няхай жа будзе ўсё, як i было,
Не хоча катаклiзмаў наш народ!
Не трэба навадненняў, каб плыло,
Не трэба i  экватарных спякот!















                03. 08. 2014