Як жа там хатка? Светлой памяти Веры Авдейчик

Галина Харитоненко Анкута
Вясна на дварэ… Ды няма Вас ужо,
Чакае дарэмна Вас коцiк –
Ваш Рыжык, Вам сэрцам адданы дружок –
На сонейку грэе жывоцiк.

А, можа, ён ведае, дзе Вы i як?
Душа прылятае, каб глянуць:
«Ну як жа там хатка, i коцiк там як?
Цяпер хто наводзiць там глянец?»

Сiроткаю хатачка ў вёсцы стаiць,
Чакае сваю гаспадыню…
А сэрца ў суседзяў ад болю шчымiць:
Не бачылi ўзiмку тут дыму –

Будынак прамёрз без агню i цяпла…
Улетку мо сонца сагрэе?
У коцiка з вока слязiнка сцякла –
Без Верачкi коцiк старэе…



                25. 03. 2012