Прабачайце...

Галина Харитоненко Анкута
Прабачыць хай мяне мая радня:
Не кожны дзень вас грэю цяплынёю
Душы сваёй… I з неба не штодня
 Гаворыць ясна сонейка з зямлёю.

Парой на сонца хмарка набяжыць,
Ты сонечнага дня зноў дачакайся!
З любоўю у сэрцы, з верай трэба жыць,
У думках ты са мною сустракайся.

Люблю я ўсiх, як сонейка зямлю,
Але, калi яно нам рэдка свецiць,
Я свечку ў свеце шэрым запалю,
Няхай твая душа яе прыкмецiць.

                11. 12. 2012