Памяць

Галина Харитоненко Анкута
Чаму шаную я старыя рэчы?
То – памяць пра даўно мiнулы час…
I выкiнуць шкада мне вельмi прэч iх,
Бо з часам даражэй яны для нас.

Душу хвалюе, што ў дзяцiнстве мама
Кранала iх пяшчотнаю рукой,
I шыла нам сукенкi i панамы –
Як лялек апранала нас з сястрой.

Стаiць ля сценкi швейная машынка,
Не шые мама нам ужо даўно,
Але ўсплывае ў памяцi карцiнка,
I мама ў ёй жыве, нiбы ў кiно…

                10. 12. 2012