Валерыю Мазынскаму

Стихи На Заказ Кудласевич
Валерыю Мазынскаму
Любы мой харошы, як жа мне не плакаць і не галасіці на бяду такую: колькі ў свеце грошай, а ў мяне — бракуе.
Як тут не рыдаці, як тут злым не быці? Ёсць у мяне п’еса пад назовам “Сонкус”, ладнага сюжэту і ў сур’ёзнай тэме… Можа гадоў дваццаць мусіў я змагацца, каб хоць штосьці дзесьці ў нашых выдавецтвах данясці народу. Але ўсе баяцца, што з-за гэтай п’есы іх разгоняць нахрэн і ў каршэнь пагоняць. Толькі вось нядаўна змог надрукаваць я ў зборніку для прозы. Паглядзеў цьвяроза, людзі не чытаюць і гавораць дружна п’есы трэба ставіць. “Дык пакуль паставіш у тэатры п’есу, сам ты станеш ракам і свістаць захочаш, як той рак на горцы. Рэжысёр жа скажа, прастаўляй – паглядзім. Ну, а скажам, возьме для прагляду п’есу, не збаіцца нават чынавецкай хеўры і пачне свой здзек ён з тэкстаў і з сюжэту? Як тут мне стрымацца, зноў жа гадоў дваццаць прыйдзецца змагацца за святую праўду. Праў ён ці не праў быў, любы мой харошы, каб жа свае грошы, ды свае тэатры – ставіў бы спектаклі для людзей на радасць і на добры роздум. Любы мой харошы, як тут мне не палкаць, і не галасіці?
Дык нясці вам п’есу? Не будзіце ліха, можа лепей ціха дома пасядзіце?