Сляды

Леонтий Обринский
  Кружыла ноч імклівай птушкай,
  Сад задыхаўся ў цемнаце.
  Халодным сном мая падушка
  Пляла карункі ціха мне.

  На тых узорах павуціны,
  Бясконцай ніткаю нуды,
  Пляцецца след, што я пакінуў
  Ў пустыні, кропелькай вады.