Восень

Галина Харитоненко Анкута
Лiса забiтая ў машыне
          людзей, што любяць паляваць…
I мы на беразе – не з iмi,
          мы проста любiм  пагуляць
Па лесе восеньскiм  прыгожым,
          дзе  фарбы радуюць душу:
Ад захаплення днём пагожым
          аж дух займае! Я пiшу,
А ты, закiнуўшы вудзiла,
          глядзiш на жоўты паплавок:
Ён скача… знiк… ты цягнеш – дзiва:
          падскочыў з рэчкi акунёк!
Вяртлявы, спрытны – ён не ўцямiць,
          чаму папаўся на кручок:
Чарвя хапаў – быў мудры самы,
          а аказаўся – дурачок!
Ты дурня выпусцiў на волю:
          вiльнуў ен хвосцiкам – i знiк…
Ля рэчкi ўвосень на прыволлi
          да вуснаў ты маiх прынiк...

                2.10. 2005