Лыжня сама вядзе

Галина Харитоненко Анкута
Ляцiш на лыжах, як на крыллях!
Глядзiш на белую лыжню,
I, адпусцiўшы думкi ў вырай,
Твой лоб палае ад агню!

Не трэба нават напрагацца:
Лыжня сама вядзе туды…
Куды? – Не трэба i пытацца,
Хай адпачнуць твае мазгi!

Любуйся шчодрай прыгажосцю:
Бялюткай коўдрай на зямлi,
Тут – рэчка, там – прыгожы мосцiк,
Нарэшце – паварот лыжнi!

Шалёны вецер дзьме, праныра,
Кiдае раптам снег у твар…
Ляцi, гулёна, далей з мiрам,
Я – з непагодаю змагар!

Цябе сягодня не баюся:
Як у вагоне, па лыжнi -
Па рэльсах нiбы -  я качуся,
Бягу iмклiва – даганi!




                03. 2005