Суседзi

Галина Харитоненко Анкута
Старонку мы перагарнулi
У кнiзе дачнага жыцця:
Суседзi з’ехалi. У iх «вуллi»
Гудзе ўжо новая сям’я.

«Талюша! Вера!» - гэта чулi
Мы кожны ранак цераз плот.
Цяпер мы ў роспачы адчулi,
Што апусцеў ваш агарод.

За дваццаць год мы так прывыклi
Да вас, каханыя... Цяпер,
З ад’ездам вашым, – жах! – панiклi
Раслiны, кветкi…Гучны «Вер!» -

Ужо не чутны больш за плотам…
Ну як нам гэта перажыць?
Адзiным стане нам аплотам
У стрэчу вера. Так i быць!

Жыццё плыве далей паспешна,
I будзе радасць новых стрэч,
I разам стане зноў нам смешна,
Прагонiм боль разлукi прэч!



                2006