Табе, сынок!

Галина Харитоненко Анкута
Крывiнка родная мая,
Цябе я бачыла нядоўга,
I частавала дома я,
Чым Бог паслаў… Але ж дарога

Чакае зноў цябе туды,
Дзе радасць працы i вучобы,
Мой слаўны, больш за тры гады
Цябе трымае… Тэрмiн  добры,

Каб госцем стаў ты адчуваць
Сябе у Мiнску, на Радзiме –
Сябры зноў будуць сумаваць,
Пiсаць e-mail-ы-пiсьмы: «Дзiме».

I ўсе мы будзем зноў чакаць
Цябе у госцi, родны, шчыра…
Дай Бог табе не забываць,
Што дома шчасце – болей, шырай!

Але, як птах, свой вольны час
Заўжды ты бавiш у палёце…
Ну што ж, сынок, у добры час!
Ляцi шчаслiва… ў самалёце!

Iмкнiся, сын, да  тых  вышынь,
Што ты ў жыццi сваiм намецiў,
А родны край, азераў сiнь –
Любi мацней за ўсё на свеце!
 


                28.07.2005