о конференции памяти И. Григорьева СП Беларуси

Игорь Григорьев 5
Общественное объединение "Союз писателей Беларуси" / Новости / Все новости
Міжнародная канферэнцыя ў Пушкінскім Доме
Опубликовано: 18.11.2014
У Санкт-Пецярбургу ў Пушкінскім Доме (Інстытуце рускай літаратуры Расійскай акадэміі навук) адбылася Міжнародная канферэнцыя “Творчасць паэта і воіна Ігара Грыгор’ева і пісьменнікаў яго пакалення”, прысвечаная 90-годдзю Ігара Мікалаевіча Грыгор’ева. У ёй прынялі ўдзел многія вядомыя пісьменнікі, вучоныя, даследчыкі, грамадскія і дзяржаўныя дзеячы, сваякі і прыхільнікі творчасці выдатнага рускага паэта з Расіі, Беларусі, Украіны. Нашу краіну прадстаўлялі кіраўнік аддзялення Пасольства РБ у Расійскай Федэрацыі ў г.Санкт-Пецярбург Сяргей Ігнатавіч Місурагін, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў, доктар філалагічных навук і пісьменнік Анатоль Андрэеў, кандыдат псіхалагічных навук і пісьменніца Наталля Саветная, галоўны рэдактар газеты “Воскресение” і паэтэса Ана Міхаленка, а таксакма педагог-арганізатар Ільянскай сярэдняй школы Вілейскага раёна і паэтэса Аксана Ярашонак.
Як вядома, дзесяць гадоў дарослага жыцця (1953-1964) І. Грыгор’ева прайшлі на Віцебшчыне ў г.Гарадку, дзе ён напісаў пяць кніг паэзіі, авалодаў беларускай мовай і з асалодай перакладаў на рускую мову беларускую класічную і сучасную паэзію, друкуючы пераклады ў часопісе “Нёман”. Дарэчы, тэме “Ігар Грыгор’еў і Беларусь” было прысвечана якраз выступленне паэта Міхася Пазнякова, які таксама прачытаў патрыятычныя вершы Грыгор’ева ў сваім перакладзе на беларускую мову. Феномену паэтычнага светаўспрымання І. Грыгор’ева было прысвечана выступленне прафесара БДУ Анатоля Андрэева. А педагог-арганізатар Аксана Ярашонак прадставіла даклад “Перыфраза ў аповесці І. Грыгор’ева “Усё перамелецца”.
У межах канферэнцыі адбылася таксама прэзентацыя нашых часопісаў “Белая Вежа” і “Нёман”, якую правялі Наталля Саветная і Міхась Пазнякоў.
Автор: Павел Кузьміч