Трэба ведаць, калi спынiцца

Вершы
Трэба ведаць, калі спыніцца:
Небяспечны азарту хмель.
Даражэй у руках сініца,
Чым за воблакам – журавель.

Крок зрабіў – пачакай хвіліну:
А ці трэба ісці далей?
Мог прыціснуць нагой расліну –
Не злачынства, але, але…

За табой назіраюць з неба:
З кім ты крочыш, куды ідзеш?
Свой маршрут добра ведаць трэба.
Не злачынства – сысці, але ж…

06.02.2015