Элегiчнае

Сержук Сыс
Кнігавак крыклівая радзіма,
Шоргат чоўна ў гіблай асацэ,
Зграбныя арнаменты чыліму,
Ды вясло нястомнае ў руцэ…

Над Дняпром – яры, равы, пагоркі,
Сінія крыжы на цвінтарах…
І лятуць, лятуць начамі зоркі,
На мядзяны разнатраўя пах.

Бераг крэўны, мілае Палессе,
Ты зачын усіх маіх дарог.
Стомлены, злагоджаны ўвесь я,
Уміраць прыйду на твой мурог.