Дажджлiвая восень

Леонтий Обринский
  Восень сее праз сіта нудны дождж у палях,
  І ў тумане размытым ледзь чарнеецца шлях.
  Адзінока і ціха ў палетках нямых,
  Жураўліныя крыкі не трывожаць больш іх.

  Апусцела ў лузе: мокне голы хмызняк,
  Паасядалі стогі, пахнуць травы не так.
  Мокры вецер, набухлы, ловіць сырасць лагчын,
  І дажджлівая восень поіць хмары ўначы.

  Падкрадаецца вечар - і размыты бальшак,
  Палявыя дарогі не збярэ аніяк.
  Хмарны дзень адыходзіць, тугою кране,
  І журботна на сэрцы, і радасна мне.