Наша памяць

Александр Сих
 Многа год мінула з той пары,
 Калі бомбы ўзбуралі нашу глебу.
 Цяпер у полі працуюць трактары,
 І самалёты мірна лётаюць па небу.

 У гэтым свеце ўсё адносна,
 Семдзесят год - хіба гэта шмат?
 Пралятаюць хутка вёсны,
 Калі па людзях не страляе аўтамат,

 Але і памятаваць вельмі трэба,
 Не забываць тых жудасных часоў.
 Каб мірнае было заўсёды неба,
 Ўспамінаць часцей загінуўшых байцоў.

 Аддаць павагу трэба мёртвым,
 А аб жывых клапоціцца шчырэй,
 Сардэчнае цяпло дарыць як родным,
 Насустрач душу разгарнуць шырэй!