Добрушу

Владимир Михайлович Крюков
Дзе  Іпуць мкнецца праз раўніну,
Дзе Гомель побач на Сажы.
Шлях на Расію, ды Ўкраіну,
Стаіць наш Добруш на мяжы.

Трывалы гораду мадмурак,
Наш даўні продак залажыў
Знайшоўшы тут сабе прытулак,
Радзіме добра ён служыў.

Яму не раз у ліхалецце
Адзець хацелі ланцугі,
Але, адолеўшы нашэсце,
Ён падымау свае сцягі.

Цяпер жыве тут люд руплівы,
Цудоўных шмат вакол людзей.
Мой горад светлы і щаслівы,
Заўседы рад сустрэць гасцей.

Мы ў гэты горад закаханы,
Няма нам лепш і даражэй,
Тут хлеб з палёу ідзе духмяны,
I смех вакол гучыць дзяцей.

Дзе Іпуць мкнецца праз раўніну,
Дзе Гомель побач на Сажы.
Шлях на Расію, ды Ўкраіну,
Стаіць наш Добруш на мяжы.