Будзь толькi

Татьяна Николаевна Шевцова
Душа мая быццам птушка
У блакітнае неба імкнецца,
А сэрца адно што шкло –
Так лёгка і звонка б'ецца.
Я ведаю вельмі добра,
Што разам мы ўжо не будзем.
Мне гэтага і не трэба –
Будзь толькі маім пачуццем.

У думках маіх сумота.
Яна мяне не пашкадуе.
Я ведаю, што не павінна,
Але кожны дзень я сумую.
На жаль, мэты не дасягнула
Ніводнае з маіх імкненняў.
Мне гэтага і не трэба –
Будзь толькі маім натхненнем.

Хвілін тых ужо не вернеш,
Такога ў жыцці не бывае.
Змянілася ўсё навокал,
І я ўжо зусім не такая.
Забыла я ўсе свае мары,
Таксама забыла жаданні,
Нічога мне больш не трэба –
Будзь толькі маім каханнем.

Май 13 2013