НЕ КАЖЫ!

Анна Атрощенко
Ты не кажы:
  "Мы пастарэлі..."
Бо ведаць я хачу адно:
Гадочкі нашыя -- арэлі,
А дом -- надзейнае гняздо.

Хай вечар, як заўсёды, сіні!
Трашчыць ад яблыкаў галлё...
І сад стары, як на карціне,
Лістотай лашчыцца ў акно.

ПАВЕР!
Павер нарэшце: ёсць шчэ сілы!
Надзея ёсць. І дабрыня.
А за плячыма -- тыя крылы,
Што ўздымаюць нас штодня.

ІСЦІНА ЖЫЦЦЯ
Лёс канём свой --
      не аб'едзеш!
Кажуць мудрыя здавён.
Што наперадзе --
     не ўгледзіш...
Шчасце, гора ці праклён?

 Зборнік "МЕЛОДЫЯ ЖЫЦЦЯ" (2014 г.)