Мой сын

Маргарита Губич
Мой сын закончыў школу, стаў дарослы,
Факт гэты крыху цяжка ўспрымаць.
Такі прыгожы, моцны, рослы,
Ну як тут гонар свой стрымаць!

Мой сын - памочнік мой выдатны
У хляве, на кухні, у баразне,
На мноства спраў ён вельмі здатны,
Ніводнай працы не міне.

Мой сын разумны, сціплы, добры,
Праўдзівы, ветлы да людзей,
Вясёлы, гаваркі, няшкодны...
Ён - прыклад для малых дзяцей.

Мой сын! Мая апора і надзея,
І спадзяванні будучага дня.
Хай целам, сэрцам, розумам сталее -
Шчаслівым будзе ён - шчаслівай буду я.