Заябло

Вершы
Андрею Трофимову, несостоявшемуся писателю


Мне здаецца, выйсця ўжо няма,
Бо жыццё – бясконцая турма,
Гэты тэрмін дадзены мне лёсам.
Не паклічу я сяброў за стол:
Не сябры, а ворагі вакол.
Хто не здрадзіў, проста круціць носам.

Страціў я палёту пачуццё.
Што за пакаранне мне - жыццё?
Прысудзіў сябе на глупства гэта.
Думаў, што жыву сярод людзей…
Ну і дзе жыццё? Прабачце, дзе
Тыя людзі? Не памерці – мэта.

Не памерці, проста існаваць,
Як звычайна, жонку цалаваць,
Працаваць, капаць сабе магілу…
Так усё дастала, заябло.
Час жыцця адлічвае табло…
Крок у бок зрабіць не маю сілы.

06.04.2015