Купалле

Ирина Косенкова
Нешта шэпча чарот,закалыхвае,
Распляскаўся туман малаком.
І казыча рачулку прыціхлую.
Месяц выплыў з-за хмары крадком.

За дзяўчатамі сочыць прыгожымі,
Што вяночкі на шчасце плятуць.
Кажуць,суджанага прыварожыць ён,
Больш не зможа спакойна заснуць.

Срэбным светам халодным ахутаны,
Карагоды русалкі вядуць,
Ногі белыя, ў росы абутыя,
Над зямлёй у паветры плывуць.

Іх мелодыя мройная,сумная
Сэрца чулае ў лёд закуе,
Сцісне душу тваю неразумную,
У вірах пахавае яе.

У Купальскую ноч таямнічую
Кветка-папараць вабіць,цвіце.
Сілы цёмныя страшаць абліччамі
Ды ахоўваюць скарбы свае.

Незвычайная кветка,каштоўная,
Са світанкам прападзе на год.
А шчасліваму-доля цудоўная,
Усё жыццё без бяды і турбот.

Ярка вогнішча сыпле іскрынкамі,
Нам раскрыюць ўсе тайны свае
Нашы продкі,што сталі травінкамі,
Бо Купалле ўжо настае.