Сум

Ирина Косенкова
Ты не шукай сустрэч вясновым раннем,
Мяне ў палоне восень затрымала.
Сваім барвова-восеньскім убраннем
Маё жыццё яна апанавала.

Ты не шукай мяне ў дзень вясновы,
Калі ў небе сонца ярка свеціць.
Апалым лісцем рэзана-кляновым
Наш успамін у край чужы палеціць.

Ты не блукай у час вясновай ночы,
Калі палыну пах яшчэ не горкі,
Бо мяне восень адпусціць не хоча,
А твае рукі не ўтрымалі зорку.

Ты не шукай вясновага спаткання,
Мы ў непагодзе пагублялі душы.
Гарыць у сэрцах вогнішча кахання,
Але ўсё роўна дождж яго патушыць.