Лета у лесе...

Анастасия Шведко
Ялін калючае адзенне,
Грыбоў, сунiц i дроў дары,
Цудоўных ландышаў насенне
Табе падорыць лес-бяры!

I дрэў размашыстыя шапкi,
Смала цячэ па iх буйных ствалах,
Ды кветак палявых ахапкi
Нясуць дзяўчаты у руках.

Паветра свежае наўкола,
Чабор дае салодкi пах,
А ты захоплены, вясёлы
Iдзеш на стомленых нагах.

То нечакана дождж застане,
То сонца промнем прыпячэ,
Прысядзеш дзесьцi на паляне,
Аж пад кашуляй пот цячэ!

Адкроеную хлеба лусту,
Скрылёчкі сала- на пянёк,
Яшчэ бабулiну капусту,
Дзiвосны выдаўся дзянёк!

Падъеў, падняўся...Бачыш, сiлы
Аднекуль новыя прыйшлі.
Зусiм ужо i не санлiвы
Глядзіш на неба ты з зямлі.

А.А. Швядко