Сэрца настаунiка

Ирина Косенкова
Сэрца настаўніка моцна так б'ецца-
Хочацца столькі зрабіць і паспець!
Сціснецца болем - настаўнік усміхнецца.
Часу няма сумаваць і хварэць.

Дома аставіць сумненні,турботы,
Плечы расправіць,рашуча ўздыхне,
Быццам на крылах,ляціць на работу
І просіць у Бога: "Цярпення дай мне!

Прашу, каб табліцу запомніў Сярожа,
Алеся дыктоўку напіша няхай,
А Каці ўвагі хоць трошкі дай, Божа,
І болей ЗДАРОЎЯ ім ,Божачка,дай!"

Сэрца-КРЫНІЦА пяшчотай напоўніцца,
Усё на далонях.Ты хочаш?!Бяры!!!
Толькі дабром яно людзям запомніцца,
Шчырай адданасцю ўсёй дзетвары.

Серца-АГЕНЬЧЫК. З дзяцінствам ён злучаны.
Зоркай нязгаснаю ярка гарыць.
Быццам другою Галактыкай ўключаны,
Будзе сябе без астачы дарыць.