Мароз і сонца; дзень цудоўны!
Ты дрэмлеш, сябар мой чароўны –
Пара прачнуцца ўжо. Глядзі:
Насустрач дню Аўрора крочыць.
Не закрывай з пяшчотай вочы,
А зоркай поўначы прыйдзі!
Учора бегла завіруха,
Па небе вецер хмары рухаў,
Схаваўшы зорныя агні;
Скрозь цемру ноч на нас глядзела,
І ты журботная сядзела –
А сёння ..... у акно зірні:
Святло нябёсаў ціха льецца,
Блакітны снег пад ім, здаецца,
Бліскучым дываном ляжыць;
Празрысты лес адзін чарнее,
Праз іней елка зелянее,
І рэчка пад ільдом блішчыць.
Увесь пакой бурштынам ззяе,
Вясёлым трэскам печка грае –
Яшчэ пяшчотна грэе бок.
Прыемна думаць у ляжанкі.
А ведаеш: кабылку ў санкі
Запрэгчы трэба, далібог!
Хай сані слізгаюць па снезе,
Даверым шлях каню-гарэзе
І хутка апынемся ў сне:
Наведаем палі пустыя,
Лясы, нядаўна так густыя,
І бераг той, што любы мне.
16.05.2015
Пушкин А.С.
ЗИМНЕЕ УТРО
Мороз и солнце; день чудесный!
Еще ты дремлешь, друг прелестный -
Пора, красавица, проснись:
Открой сомкнуты негой взоры
Навстречу северной Авроры,
Звездою севера явись!
Вечор, ты помнишь, вьюга злилась,
На мутном небе мгла носилась;
Луна, как бледное пятно,
Сквозь тучи мрачные желтела,
И ты печальная сидела -
А нынче..... погляди в окно:
Под голубыми небесами
Великолепными коврами,
Блестя на солнце, снег лежит;
Прозрачный лес один чернеет,
И ель сквозь иней зеленеет,
И речка подо льдом блестит.
Вся комната янтарным блеском
Озарена. Веселым треском
Трещит затопленная печь.
Приятно думать у лежанки.
Но знаешь: не велеть ли в санки
Кобылку бурую запречь?
Скользя по утреннему снегу,
Друг милый, предадимся бегу
Нетерпеливого коня
И навестим поля пустые,
Леса, недавно столь густые,
И берег, милый для меня.
03.11.1829