У небыццё

Вершы
Я адчуваю: пад сэрцам маім б'ецца,
Бездапаможны, нібыта дзіця, верш.
Стукаюць новыя словы ў маё сэрца,
Просяцца вонкі, пытаюць мяне: "Дзе ж,

Дзе твой чытач, што гатовы прыняць роды?
Дзеля каго ты марнуеш дарма час?»
Хутка адыдуць фінальных радкоў воды,
Выйдзе ў патугах апошні, жывы сказ.

Шмат сапсаваў я нервовых, на жаль, клетак,
Нешта сабе даказваў усё жыццё –
Я нараджаў свае вершы, сваіх дзетак…
Разам аднойчы адыдзем у небыццё.

22.05.2015