Кубачак гарбаты

Евгений Юрьевич Герасименко
Прыгожы самы будзь у свеце,
Ці з барадой, ці лысаваты,
Ніхто цябе не пацалуе,
Як вусны - кубачак гарбаты.

Той мяккі і чароўны водар
Празрыстых ранішніх струменняў,
Да кубачка цябе прывабіў
І больш не трэба разумення!

А моцную спазнаўшы сцюжу,
Гарбата  - круг выратавальны,
Нібы рыбак, што ў моры тоне,
Схапіў абедзвюма рукамі.
 
І п'еш, забыўшыся на справы,
Усярэдзіне працуе вадкасць,
Зрабілася так цёпла-цёпла,
А на душы зайграла радасць!