Прыйдуць

Вершы
Не магу, людзі, праўду пісаць.
Гэта, нібы гуляць з агнём.
Прыйдуць, скажуць: "Паэцiшка, сядзь!", –
Ноччу прыйдуць, ці, можа, днём.

А не прыйдуць, так позву дашлюць,
Скажуць: "Праўда твая – хлусня,
Людзі іншаю праўдай жывуць,
Ты дарэмна пытанне ўзняў!»

Не разумны я, не дурны,
Проста бачу і вам кажу:
Заракаюцца ад турмы
Тыя, хто перайшоў мяжу.

25.05.2015