Синявоки красун-Василёк...

Анастасия Шведко
Калі вецер па полі блукае,
Прылятае аднекуль здалёк,
Між калосся ледзь-ледзь выглядае
Сінявокі красун-Васілёк.

Яму б кропляй дажджу наталіцца,
Абагрэцца зямной цяплынёй,
Усміхнуцца рамонкам-сястрыцам,
Падзяліцца сваёй дабрынёй!

Падаруй мне яго, мой каханы,
Калі будзеш ля хаты ісці,
Ён цябе нагадае, чаканы,
Будзе ў сярцы дзявочым цвісці!..