Спакой i цяпло

Валеланна
Халаднаватая летняя ранiца,
Горла накрыеш рукой...
Тое, то ёсць (або чым уяўляецца),
Не абяцае спакой.

Слёзы нахлынуць i хутка закапаюць,
Цень на сцяжыну лягла.
Погляд яго, да ўсяго абыякавы,
Не абяцае цяпла.

Вось i iмкнецца душа занямоглая
Пераадолець спалох...
Сумна, што людзi i рэчы нямногiя
Дораць спакой i цяпло.