Чэрвеньская навальнiца у Менску

Сержук Сыс
Гуляла навальніца
па вуліцах сталіцы,
царыцы-бліскавіцы
Ганялі мінчукоў…

А мы, нібы вар’яты,
Што праламілі краты,
Пад ліўнем ладзім свята
Таптання чарвякоў. 

Пярун - наш меч дамоклаў,
Мы аж да жыл прамоклі
Хапаем ротам кроплі…
Нам хораша, ёў-ёў!
2015.


Фота:silmary.beon.ru