Купалле

Леонид Багинский
Гэй, выходзь хутчэй у поле
Моладзь свята святкаваць.
Быццам вецер у наваколлі
Будзем песні распяваць.

Развядзём кастры Купалля
Ўдалёк ад усіх стагоў,
Пазавём із дальніх даляў
Нашых продкаў і багоў.

Хай падзівяцца нашчадкам
І парадуюцца зноў
Тым уложанным зярняткам
У нашу землю, нашу кроў.

Хай пабудуць з намі болей,
Чым раней маглі пабыць.
У госці к нам з нябёснай столі
Запрашаем іх прыбыць.

Хай пагрэюць свае душы
Разам з намі ля кастроў,
Акунуцца ў саму гушчу
Нашых вод, палёў, садоў.

Разам з продкамі-багамі
Будзем святы святкаваць.
Хай яны жывуць між намі,
Намі будуць кіраваць.

Можа, брацця, разам з імі
Землю зможам мы спасці,-
Бела Русь свой цяжар скіне,
Ды ў вяках пачне цвісці.

                10.01.06 г.