Андрэй Макарэв ч Снег

Иван Шульгинов
 (музыка і словы Андрэя Макарэвіча, пераклад на беларускую мой)

Снег. Горад губляе зрок.
Крок
У змрок ад святла, і зноў
Колер, як белы снег.
Горад твой
Стаў караблём,
Лёдам забраны ў палон.

Ты
Ведаеш пэўна як
Снег
Нам пакідае знак.
Ён робіць заўсёды так,
І горад твой,
Сонцам сагрэты,
Плыве па вясновай вадзе.

Але
Ці дадзена нам зразумець,
Каму
Дзячыць за цеплыню,
Што зводзіць няспынна снег.
Сто доўгіх дзён
Мацнейшым быў ён,
І раптам знікае за пяць
Цёплых дзён.