Засранцы

Сержук Сыс
Свой у кожнага Талмуд,
Шпаркі бег па лесьвіцы…
Толькі ўсё няскладна тут,
Хоць вы тройчы трэсьніце…

Тут закон – наадварот,
Фарсікі-дурыбары…
Сочыць тут вусаты кот
За нямымі рыбамі…

У задрыпаны калгас
“Век без ураджаю”
Запісалі змалку нас,
Жалі каб без жалю.

Маем таннае віно
Пад п’яныя танцы,
І  лайно, лайно, лайно…
Бо і мы – засранцы.