Адчай

Вершы
Слова не скажу табе ў адказ,
Верша, далiбог, не напiшу,
Лёталi скрозь ноч мы толькi раз –
Зараз уратоўваю душу.

Думкi апаноўвае скразняк,
Крыўда падразае каранi,
Вочы твае бачыць няма як,
Быць з табою – Божа, баранi!

Ад кахання адракаюся,
Хопiць, накахаўся, выбачай.
Нараджае болю моц уся
Слова невымоўнае – «адчай».

09.07.2015