15. 07. 2015- 2

Светлая Две Тысячи 10
Мне шмат хто гаворыць, што можна выйсці вечарам на вуліцу, а мяне ніхто не будзе чапаць. Гэта сумнеўна ))) Гледзячы чаго боўтаешся па вуліцы , з кім, што на табе апранута, і што ў цябе ў руках.))) Калі што - небудзь вылазіць па - за кропкі гледжання чалавека з дубінкай, то атрымаеш па самае не магу. Ці не так, абаронцы чысьціні і цішыні ?

Іду па вуліцы, у роце - кляп, і рукі звязаны , і я іду адна- такі малюнак падабаецца ўладзе. Навошта мне такі штодзённы праменад ! Мне трэба мець сяброў, што не баяцца міліцэйскіх кухталёў, І можам разам пагуляць ...па плошчам, вуліцам і паркам, зайсці ў кафэ, пагутараць, і спрэчкі...спрэчкі... няхай мо ,нават, пра цану , напрыклад, грэчкі... і майкі... Лукашэнка - прэч! ... тады паверу я ў такія рэчы, як цішыня, спакой, парадак, інакш супольны страх і недарэчнасць