шлях да вечнага кахання

Русинъ Шишко
Iшоў сухі і чысты - да каханай !
У шкарпэтках новых , пантуфлЯх ,
Ў кашулі , ў кветачкі  прыбранай.               
Маланка блiснула у Небе...
 Ўлупiў у бубен  Гром    !               
I панясло вясёлым бы гарох -
 Дажджом  !               
               
Тры кроплi за каўнер ,
 па дзвюх яны ня ходзяць .               
Дзве кветкi не нясуць на шлюб ?
Такі імпэт-ня пьюць дзве чаркi !               
I божа баранi ў гасцёўне –
 парны шкваркi !               

Iз шэрага зрабiўся шлях зялёны ,
 Вiхляецца па лужах бы шалёны.

Тут я пабег ,бы злодзей , і
 хутчэй за дождж .               
Ужо прамокшы
 ўпоперак і ўздоўж .
 Схаваўся пад страху.

Ў той мОмант - дождж сышоў  .               
 Вясёлка  каляровая і хмарка бы Анёл.               
Не, не ! Ня зманешь Лёсу ,
 бо ён табе ня схлусіць.
Бы  нашае жыцце ,
 Наўзгод , ня мусіць ,
Захопіць дзе б ня быў ,
 што б не рабіў , ня еў ,ня піў..               
А толькі выпіў - 
 усё вызнаў  i выучыў.
Набыў прадасцярогу.
 Ужо гракучаш у браму к Богу .
 А там заўжды 
бліскуча Сонейка з Вясёлкай ззяе !
 У цудоўнай ва спасенне хаце .
 У духмяным яблыневым садзе .

Што надалей!
Па першаму высноўку :
як цуцак мокры,
З выгляду дурны.
 Мараль !
Стой пад страхой ,
Да лепшае пары.
Ня лезь к чужынцам у двары
Ня руш у пуць ,за  пачуццём.
Кіруйся Маці , Бацькам і Жыццём.