тошно

Анастасия Котюргина
Як моташна ў сабе!
Там, унутры, змяшаю
Аскепкі цеплыні,
Што грэюць "на бяду".
ўсяго цябе звяду
і закатую Раем.
Пабітым шклом надзей
у садзік прывяду.

Што Ева? Быў Адам!
І ён рабру не здрадзіў.
Не выбіраў.
Яму хапала драм!
Ён ўсё яшчэ Адам
І у маёй "баладзе".
Бязладдзе ў галаве,
А ён яшчэ Адам.

Не зразумееш ты!
Мой мілы,
Бог з табою!
Ды ўсё збылося зноў
І цягнецца, не спіць
Душа...
Ты, добры кат,
не зразумееш болей
як моташна ў сабе!
Як унутры баліць.....