Восеньскае

Ирина Косенкова
Зіма так блізка, што сівінкі
Засерабрыліся на скронях.
А зараз восені дажджынкі
У маіх плешчуцца далонях.
Прырода сум ужо не прача,
Яна стамілася змагацца.
У завяданні ціха плача,
Бо развучылася смяяцца...