рыбы

Евгений Пешко
дайце мне крылы
я птушкай высока
з мора свайго
увысь палячу

мне рыбы абрыдлі
якія навокал
плывуць у сваім
касяку

вада мне абрыдла
маўклівая пастка
якая заперла
нібы ў ціскі

усе б прамяняў
на свабоду
ад шчасця
якое мне нараклі

ляцець бы высока
да сонейка промняў
ды больш
галавы не згінаць

ад цяжасці
іхніх законаў
спіны не
ламаць